PL EN
Polish Archaeological Research at the Hillfort at Davyd-Haradok on the Haryn' (Belarus)
 
More details
Hide details
1
badacz niezależny
 
 
Publication date: 2003-12-31
 
 
Wiadomości Archeologiczne 2003;LVI(56):381-392
 
METADATA IN OTHER LANGUAGES:
Belarusian
Пoльскія apхеалагічныя даследaванні на гарадзішчы ў Давыд-Гарадку над р. Гарынь (Беларусь)
У другой палове 1930-х гадоў у Давыд-Гарадку над р. Гарынь (Рыс. 1) падчас узвядзення праваслаўнай царквы былі выяўлены рэшткі сярэднявечнага гарадзішча (Рыс. 2). Асаблівасці глебы (R. Jakimowicz 1939, с. 14) паспрыялі добрай захаванасці драўлянай забудовы і прадметаў з арганічных рэчываў (Рыс. 3). У архіве Дзяржаўнага археалагічнага музея ў Варшаве (Państwowe Muzeum Archeologiczne w Warszawie, далей – РМА) захоўваецца абґёмная карэспандэнцыя, якая звязана з гісторыяй даследаванняў на гэтым помніку. Прыняцце пастановы аб забароне правядзення будаўнічых работ на гарадзішчы і прызнанні Замкавай Гары помнікам культуры выклікала пратэсты мясцовага насельніцтва, а Духоўнай Палескай Кансісторыяй і настаяцелем мясцовага праваслаўнага прыходу былі накіраваны адпаведныя зваторы да міністэрства па справах рэiгii i грамадскай aдукацi (Ministerstwo Wyznań Religijnych i Oświecenia Publicznego, далей – WRiOP) і прэзідэнта Рэчыпаспалітай Польшчы. Адхіленне апошняга дазволіла працягнуць археалагічныя даследаванні, якімі ў 1937–38 гг. кіраваў тагачасны дырэктар РМА у Варшаве дацэнт доктар Р. Якімовіч і асістэнт магістр Е. Марціняк (Рыс. 5). Шырокае грамадства было інфармавана аб ходзе раскопак ў шматлікіх паведамленнях прэсы. Р. Якімовіч выступіў з шэрагам дакладаў, прысвечаных даследаванням на Замкавай Гары, а вынікі сезона 1937 г. сталі тэмай ягонага рэферата на паседжанні Polskiej Akademii Umiejętności ў Кракаве. Ім была таксама складзена брашура, якая папулярызавала знаходкі з Давыд-Гарадка (R. Jakimowicz 1937; 1939). Улічваючы вялікае значэнне адкрыцця і запланаваныя на некалькі год даследчыя работы, напрыканцы 1937 г. узнік праект выкупа Замкавай Гары і ўтварэння на месцы правядзення даследванняў археалагічнага запаведніка. Аднак адсутнасць фінансавых сродкаў не дазволіла выкупіць Замкавую Гару, таксама быў абмежаваны маштаб раскопак ў сезоне 1938 г. Па гэтай прычыне царква атрымала згоду на працяг будаўніцтва храма, аднак з умовамі і абмежаваннямі, якія дазвалялі таксама працягнуць археалагічныя даследаванні. На жаль, з-за адсутнасці фінансавання і дабраахвотных рабочых раскопкі, што былі запланаваныя на 1939 г., не адбыліся, а пачатак ІІ Сусветнай вайны і пасляваенныя пераносы граніц не дазволілі польскім археолагам працягнуць даследаванні. Матэрыял, атрыманы ў 1930-я гады, не быў апрацаваны цалкам (J. Marciniak 1969; L. Łoźny 1985). У 1960-я гады новыя раскопкі на гэтым помніку праводзіліся экспедыцыяй АН БССР пад кіраўніцтвам П. Ф. Лысенка, у выніку якіх быў атрыманы матэрыял блізкі да знаходак 1930-х гг. (P. F. Lysenko 1969). Гарадзішча ў Давыд-Гарадку знаходзіцца на т. зв. Замкавай Гары (Рыс. 2), якая узвышаецца па-над Гарынню. Авальнае ў плане гарадзішча было акружана валам і, першапачаткова, ровам. Раскопамі 1930-х гадоў была даследавана плошча паміж фундаментнымі катлаванамі царквы і тэрыяторыя, што прылягала да іх з паўночнага боку (Рыс. 4). Была таксама закладзена траншэя, якая перасякала ўсю пляцоўку гарадзішча. Пад верхнімі напластаваннямі зямлі на глыбіні каля 1,5 м. (R. Jakimowicz 1937, с. 277) быў расчышчаны верхні гарызонт драўляных канструкцый, які знаходзіўся на вышыні 2,4 м. ад мацерыка. У культурным слаі, што залягаў паміж мацерыком і рэшткамі фундаментаў найбольш позняга гарызонту будынкаў было вылучана сем стратыграфічных гарызонтаў, якія адпавядаюць паслядоўнасці фаз забудовы раннесярэднявечнага горада. Чатыры найбольш раннія гарызонты (І – што залягаў непасрэдна на мацерыку, ІІ – магутнасцю 20 см., ІІІ – 25 см., IV – 35 см.) характарызаваліся наяўнасцю паверх кожнага з іх тонкіх праслоек пажарышчаў. У позніх гарызонтах (V – 50 см., VI – 63 см., VII – 48 см.) захаваліся драўляныя канструкцыі. У гарызонце І былі адкрыты ніжнія вянцы пяці зрубных пабудоў (ХІ–ХV), а таксама плятнёвыя канструкцыі невялікіх памераў. Канструкцыі ў выглядзе частаколаў былі знойдзены ў другім будаўнічым гарызонце (Pыс. 6). У гарызонтах ад ІІ да V план і характар забудовы прасачыць не ўдалося. Планіграфія найбольш ранніх пабудоў каардынальна адрознівалася ад той, якая была выяўлена ў позніх гарызонтах (V–VII). У апошніх былі ўскрыты рэшткі шасці хат, па большай частцы трохфазавых (I, III, IV, VI, VII, X) (Рыс. 9), аб’екта, які быў вызначаны як калодзеж (V) (Рыс. 10), а таксама вулічных маставых (Рыс. 11) (R. Jakimowicz 1937, с. 273; 1939, с. 12; J. Marciniak 1969, с. 3–4). Катлаван фундамента аддзяліў будынак цaрквы ад рэшты культурных напластаванняў гарадзішча. Гэта была двухкамерная пабудова, якая шмат разоў знішчалася ў выніку пажараў і адбудоўвалася на тым жа месцы пасля разборкі старых фундаментаў і падсыпкі праслоек пяску. Пад храмам і вакол яго было знойдзена 12 драўляных трунаў (Рыс. 7), 13 іншых было знішчана раней, падчас падрыхтоўкі рвоў пад фундамент царквы. У трунах знаходзіліся косткі мужчын, жанчын і дзяцей. Пахаванні не ўтрымлівалі інвентару, былі выяўлены толькі рэшткі вопраткі і скуранога абутку (R. Jakimowicz 1937 с. 275–276; 1939, с. 17; J. Marciniak 1969, с. 5–6). На гарадзішчы ў Давыд-Гарадку знойдзена вялікая колькасць керамікі (Рыс. 12), а таксама вырабы з металаў, шкла, скуры (Рыс. 11), рога і косці, камня і гліны, тыповыя для гарадзішчаў старажытнарускага перыяду ХІІ–ХІІІ ст. (L. Łoźny 1985, с. 186–187; C. Earwood, S. Małachowska 1993, с. 538–544). Польскія даследчыкі датавалі гарадзішча на Замкавай Гары канцом ХІ альбо пачаткам ХІІ–ХIV стагоддзямі (R. Jakimowicz 1937, с. 276; J. Marciniak 1969, с. 6). Аналагічнымі рамкамі вызначае храналогію помніка П. Ф. Лысенка (1969, с. 356).
REFERENCES (11)
1.
Earwood, C., Małachowska, S., The medieval town of David-gorod, Belarus, Antiquity 67 (256), 1993, s. 534–547.
 
2.
Jakimowicz, R., Tymczasowe sprawozdanie z wykopalisk w Dawidgródku, Sprawozdania z czynności i posiedzeń Polskiej Akademii Umiejętności XLII, listopad 1937, nr 9, 1937, s. 272–278.
 
3.
Jakimowicz, R., Dawidgródek, Pińsk, 1939.
 
4.
Kuza, A. V., Drevnerusske poselenija. Zaključenie, (w:) Drevnaja Rus’. Gorod, zamok, selo, Moskva, 1985, s. 104.
 
5.
Lysenko, P. F., Archeologičeskoe izučenie gorodov Turovskoj zeml’i, (w:) V. D. Bud’ko, P. F. Lysenko, L. D. Pobol’, M. M. Černjavskij (red.) Drevnosti Belorussii. Materialy konferencii po archeologii Belorussii i smežnych territorij (1966 g.), Minsk, 1966, s. 257–275.
 
6.
Lysenko, P. F., Raskopki gorodišča drevnerusskogo David-Gorodka v 1967 godu, (w:) Drevnosti Belorussii. Doklady k konferencii po archeologii Belorussii (mart 1969), Minsk, 1969, s. 352–382.
 
7.
Lysenko, P. F., Kiev i Turovskaja zemlja, (w:) Kiev i zapadnye zemli Rusi v IX––XIII vv., Minsk, 1982, s. 81–108.
 
8.
Łoźny, L., Ducal Seat at Davidgrodek on the Horyn against the background of fortified settlements in western Byelorussia and Mazovian frontier (based on Polish research in 1937–1938), (w:) Tezisy dokladov pol’skoj delegacii na V Meždunarodnom Kongresse Slavjanskoj Archeologii, Kiev 1985, Warszawa, 1985, s. 183–191.
 
9.
Marciniak, J., Dawidgródek, wczesnośredniowieczne grodzisko nad Horyniem, Sprawozdania z posiedzeń Komisji Naukowych PAN, Oddział w Krakowie XII/1, styczeń-czerwiec 1968, Kraków, 1969, s. 3–6.
 
10.
Tarasenko, V. R., Drevnij Minsk, (w:) Materialy po archeologii BSSR, I, Minsk, s. 1957, 182–257.
 
11.
Zagorul’skij, E. M., Vozniknovenie Minska, Minsk, 1982.
 
ISSN:0043-5082
Journals System - logo
Scroll to top