PL EN
Wooden Artefacts from the Medieval Town of Dawidgródek, Belarus
 
More details
Hide details
1
Clwyd-Powys Archaeological Trust, 7a Church Street, Welshpool, Powys, Wales, SY21 7DL
 
 
Publication date: 2003-12-31
 
 
Wiadomości Archeologiczne 2003;LVI(56):393-430
 
KEYWORDS
TOPICS
METADATA IN OTHER LANGUAGES:
Belarusian
Знаходки з дерэва з сярэднявечнага гарадзішча ў Давыд-Гарадку, у Рэспубліцы Беларусь
Давыд-Гарадок знаходзіцца над р. Гарынь – прытоке Прыпяці, ў Рэспубліцы Беларусь. Падчас раскопак 1937 і 1938 гадоў тут былі выяўлены рэшткі сярэднявечнага горада ХІІ–ХІІІ стагоддзяў. Далейшыя даследаванні праводзіліся тут у 1967 г., аднак тэмай дадзенага артыкула з’яўляюцца выключна вырабы з дрэва, якія былі знойдзены падчас даваенных раскопак. У выніку гэтых даследаванняў высвятлена, што гарадзішча было акружана драўляна-земляным валам, які ахоўваў тэрыторыю памерамі 110×100 м. Падаецца верагодным, што гэтая плошча была цалкам занята драўлянымі пабудовамі, складзенымі пераважна з бярвенняў дрэў хвойных парод, якія гарызантальна ўкладваліся адно на адно. У сувязі з вільготнасцю грунта вуліцы таксама былі пабудаваны з дрэўна і час ад часу паднаўляліся. Падчас даследаванняў 1937–1938 гг. было выдзелена сем галоўных фаз забудовы гарада – некаторыя з іх былі перакрыты праслойкамі пажарышчаў. У цэнтральнай частцы гарадзішча знойдзена шмат пахавальных канструкцый з колатых драўляных дошак – унутры іх захаваліся шкілеты і рэшткі адзення нябошчыкаў. Пахаванні знаходзіліся ўнутры і каля двукамернай пабудовы, магчыма капліцы. У позніх гарызонтах гарадзішча не было адкрыта ніякіх будынкаў; найбольш позняй знаходкай з Давыд-Гарадка з’яўляюцца манета датаваная 1548 г., якая была знойдзена ў 1967 г. ў дзірвановым слoі помніка. Падчас раскопак была знойдзена вялікая колькасць разнастайных прадметаў, у тым ліку фрагменты зброі і прылады працы з розных металаў, біжутэрыя, посуд з гліны і шкла, скураныя вырабы, каменныя асялкі і гузікі, накладкі на тронкі нажоў, грабенчыкі з косткі і рогу, гліняныя грузікі і праселкі, фрагменты тканін і вырабы з дрэва. Многія з гэтых знаходак маюць добрыя аналогіі ў матэрыялах перыяду ранняга сярэднявечча іншых гарадоў Беларусі, Расеі, Польшчы і Германіі. Вырабы з дрэва ў асноўным прадстаўлены прадметамі штодзённага ўжытку, у тым ліку бандарнымі і такарнымі. Вялікай колькасцю знаходак прадстаўлены драўляныя прылады хатняй гаспадаркі і посуд – як для гатавання і захавання ежы, так і сталовы. У шырокім карыстанні былі клёпкавыя ёмістасці розных форм і памераў. Найбольш малыя з іх – вядзерцы і цэбрыкі – каля 25 см. у вышыню і 25–30 см. шырынёй, хутчэй за ўсё выкарыстоўваліся як для хранення прыпасаў, так і сервіроўкі напояў ды ежы. Найбольш буйныя – кадкі, маглі выкарстоўвацца для хранення зерня, альбо мойкі і сціркі. Сярод прадметаў з дрэва верагодна прысутнічаюць часткі маслабоек і дно маленькай бочачкі. Ніводная з клёпкавых пасудзін не захавалася цалкам; частка клёпак і донцаў была выкінута альбо з-за дрэннай якасці вырабу гэтых прадметаў, альбо з-за пашкоджанняў. Не было знойдзена ніводнага драўлянага крука альбо ўхвату, так што невядома, рабіліся яны з металу ці дрэва, хаця апошнія выкарыстоўваліся ва усходнееўрапейскіх гарадах ХІІ– –ХІІІ ст. значна часцей. Узгаданыя вырабы можна параўнаць са знаходкамі ў Ноўгарадзе (Расія) і Аполю (Opole, Польша). Сярод іншых вырабаў з дрэва трэба ўзгадаць міскі і талеркі, выкананыя такарным спосабам. Стылістычна яны адпавядаюць міскам і талеркам, якія вядомы на іншых сярэднявечных помніках Расіі, Польшчы і Беларусі, аднак ніводная не знаходзіць дакладнай аналогіі – яны верагодна з’яўляюцца праяўленнем мясцовага стылю. Сведчаннем вырабу ў Давыд--Гарадку такога посуду з’яўляюцца шматлікія знаходкі фрагментаў драўлянага посуду, якія захавалі сляды такарнай апрацоўкі – як на ўнутраняй паверхні, так і на прыдонных частках пасудзін. Іх аналіз сведчыць аб выкарыстоўванні двух спосабаў мацавання пaўфабрыкатаў на такарным станку. У першым варыянце вось павiннa была мець з тарца маленькi прамавугольны выступ, якi ўстаўляўся ў адтулiну верхняй часткi нарыхтоўкi мiскi, a шнур, aбкручaны вакол восi прыводзiў у рух сам такарны станок. Пры гэтым aснaванне мiскi свабодна круцiлася на кароткiм альбо падоўжаным завостраным колышку, замацаванай у верхняй палове рамы станка. Aдходы маглi быць зрэзаны з дна пасудзiны пасля аканчaння такарнай апрацоўкi. У другiм варыянцe фiксацыi нарыхтоўкi ў выступ на днe мiскi ўстаўлялася адна з паўвосяў, a шнур закручваўся вакол яe. Вeрагодна пры гэтым другая паўвось замацоўвалася ў вeрхняй частцы пасудзiны i aбeдзьвe яны круцiлiся нa колышках замацаваных у вeрхняй i нiжняй рамaх станка адпавeдна. Aпошнi варыянт фiксацыi пaўфабрыкатаў на такарным станку найбольш часта aдзначаeццa на трыторыi Усходняй i Пaўночнай Eўpoпы ў раннiм сярэднявeччы, aлe яго выкарыстаннe зaсвeдчaнa ўжo ў VI ст. дa н.э. Верагодна выкарыстоўваўся таксама посуд з гнутага дрэва, альбо зроблены з аднаго кавалка, аднак у Давыд-Гарадку былі знойдзены толькі донцы і накрыўкі ад іх. Большасць накрывак мае акруглую форму, скошаныя краі і злёгку выпуклыя вяршыні. Некаторыя з iх вырабляліся з цэльнага кавалка дрэва, іншыя з некалькіх элементаў. Адна з накрывак са зрэзанымi краямі могчыма з’яўляецца часткай накрыўкі ад маслабойкі. Донцы авальнай формы верагодна з’яўляюцца фрагментамі ёмістасцяў з гнутага дрэва. Сярод іншых прадметаў хатняга ўжытку сустракаюцца арнаментаваныя формы для фармоўкі сыру альбо масла, лыжкі, рыдлёвачка і старанна выкананы разны чарпак, які быў знойдзены над ашаляваным дрэвам калодзежам. Прадметы асабістага карыстання прадстаўлены маленькімі драўлянымі грабенчыкамі. На тэрыторыі гарадзішча альбо ў яго наваколлях апрацоўваўся лён –было знойдзена шмат драўляных прылад для размінкі і вычэсвання ільняных валокан. Да іх ліку належаць льнамялкі з ручкамі цыліндрычнай формы і лапаткамі, льнамялкі з пляскатымі лапаткамі, а таксама грабёнкі для расчэсвання ільну і фрагменты льнатрапалак з зазубранамі на рабрынах, якія тож маглі выкарыстоўвацца для вычэсвання раслінных валокан. Верагодна былі знойдзены таксама напоўфабрыкаты льнамялак. Працэсы прадзення і ткацтва адлюстроўваюць шматлікія знаходкі драўляных верацёнаў з цыбулькападобнымі патаўшчэннямі на адным з аканчанняў, а таксама каменныя праселкі. Менавіта гэты тып верацёнаў з’яўляецца найбольш распаўсюджаным ў старажытнасцях сярэднявечнй Еўропы, і яго выкарыстанне падцверджана нават у далёкай Ірландыі. Негледзячы на тое, што ніякіх фрагментаў ткацкіх станкоў выявіць не ўдалося, можна мяркаваць, што ў Давыд-Гарадку былі ў выкарыстанні станкі як вертыкальнай, так і гарызантальнай канструкцыі. Чаўнок ад гарызантальнага ткацкага станка і ткацкі мечык, якія выкарыстоўваліся падчас працы на вертыкальных станках, былі знойдзены ў двух суседніх будынках. Фрагменты дрэва складанай натуральнай формы выкарыстоўваліся для вырабу цэлага шэрагу прадметаў, зазвычай тых, канструкцыя якіх патрабавала аб’яднання многіх дэталяў. Трохрогая рагуля, зробленая з разгалінавання галіны ўтварала аснаванне шпількі для наматвання нітак. З рагуляк рабіліся таксама крукі, адзін з якіх можа з’яўляцца сядзельнай лукой. Арнаментаваныя булавы і разныя палкі з патаўшчэннямі на адным з аканчанняў, якія магчыма выкарыстоўваліся ў цырыманіяльных альбо рытуальных мэтах, таксама выконваліся з тых ўчасткаў ставала дрэва, дзе ад яго адыходзілі сучкі. Негледзячы на тое, што ідэнтыфікацыя гатункаў дрэва з дапамогай мікраскопа не была магчыма, можна мяркаваць, што для вырабу розных прадметаў знаходзіла выкарыстанне дрэва розных парод. У бандарнай вытворчасці выкарыстоўвалася толькі хвойная драўніна, міскі вытачваліся толькі з ясеню, а тронкі, як падаецца, рабіліся з ліствавых гатункаў дрэва. З лёгкай драўніны, альбо кары выразаліся кружкі, якія верагодна служылі ў якасці паплаўкоў для рыбалоўных сетак. Дамы і насцілы вуліц звычайна рабілі з бярвенняў хвойных парод і колатых дубовых дошак. Аб прысутнасці на гарадзішчы дзяцей сведчаць шматлікія знаходкі драўляных цацак, сярод якіх юла, меч і тры човенкі. Апошнія выклікаюць найбольшую цікавасць, так як могуць уяўляць сабой мадэлі сапраўдных, вялікіх чоўнаў, што выкарстоўваліся ў сярэднявеччы на р. Гарынь. Найбольш вялікая з гэтых цацак, як падаецца, імітуе выдзеўбаны човен-аднадрэўку, борты якога пасля распарвання былі разсунуты з дапамогай драўлянай рамы. Падобныя выдзеўбаныя чоўны, якія вядомы на тэрыторыі Паўночнай і Усходняй Еўропы пачынаючы з ранняга жалезнага перыяду, да сёнешняга часу вырабляюцца ў Фінляндыі. Больш малыя цацачныя човенкі з’яўляюцца мадэлямі вузкіх аднадрэвак – адна з іх мае прама зрэзаныя насавую і кармавую часткі, а другая, з дзвюмя лаўкамі для грабцоў – завостраныя нос і карму. У адным з пахаванняў быі знойдзены шкілет дзіцёнка. Труна ўяўляла сабой драўляную скрынку, сценкі якой былі ўзмоцнены жaрдзiнай з зачэпамі. Пахавальныя ямы дарослых асоб былі ўсланыя ў прыдонных частках спосабам, які больш нагадвае кладку каменных скрынак, чым уласна труны. Яны былі складзены з шырокіх колатых дошак, звычайна дубовых, альбо з ясеню. Акрамя ўшчыльнення стыкаў паміж дошкамі, канструкцыі ніяк не былі злучаны паміж сабой. Дно і сцены пахавальных ям былі абкладзены колатымі дошкамі, а накрыўкі рабіліся з двух больш вузкіх дошак. Акрамя ўшчыльнення стыкаў паміж дошкамі, канструкцыі ніяк больш не мацаваліся, як не замацоўваліся паміж сабой таксама іх дно і сценкі. Стратыграфія знаходак, зробленых з дрэва, сведчыць аб тым, што яны былі больш пашыраны на ранніх фазах функцыянавання гарадзішча – ў ХІІІ ст. Большасць знаходак гэтага тыпу знойдзена ў трох пабудовах (І, ІІІ і IV), дзе былі выяўлены сляды выкарыстання ўсіх асноўных спосабаў апрацоўкі дрэва – як ў выглядзе адыходаў, так і прылад працы. Шмат клёпак таксама было знойдзена сярод лаг вулічных насцілаў. Шэраг катэгорый драўляных прадметаў, у тым ліку грабенчыкі, булавы, крукі, тронкі, кружкі-паплаўкі, формачкі, лыжкі, міскі і клёпкавыя пасудзіны з пабудоў ХІІІ ст. сведчаць аб жылым характары пабудоў, хаця ў іх не было выяўлена слядоў ацяпляльных сістэм. Адходы бандарнай і такарнай вытворчасці сведчаць аб выкарыстанні гэтых пабудоў таксама ў якасці рамесных майстэрняў. У пабудовах, датаваных ХІІ стагоддзем вырабы з дрэва вельмі нешматлікія, а да таго ж не надта рaзнастайныя. Давыдгарадокскія знаходкі вырабаў з дрэва адлюстроўваюць цэлы шэраг штодзённых заняткаў жыхароў гарадзішча. Гатаванне, захоўванне, сервіроўка ежы і напіткаў патрабавала выкарыстання драўляных місак, цэбрыкаў, лыжак і формачак, якія вырабляліся мясцовымі рамеснікамі. У наваколлях гарадзішча апрацоўваўся лён, з якога пасля прадзення нітак выраблялася тканіна для вопраткі. Дзеці гуляліся цацкамі. У рацэ ля гарадзішча лавілі рыбу – сеткі закідваліся з борта чоўнаў-аднадрэвак. Нарэшце жыхары горада паміралі і хавалі іх у пахаваннях ашаляваных дрэвам.
REFERENCES (45)
1.
Abbott, M., Green Woodwork. Guild of Master Craftsmen, Lewes, 1989.
 
2.
Artsichovskii, A.V., Kolchin, B. A. (eds), Trudy Novgorodskoi Arkheologicheskoi Ekspeditsii’ (Work of the Novgorod Archaeological Expedition), Vol. 1, Materialy i isssledovaniâ po arheologii SSSR 130 55, 1956.
 
3.
Barnycz-Gupieniec, R., Naczynia drewniane z Gdańska w X–XIII wieku (Wooden containers from Gdańsk in 10th–13th century), Łódź, 1959.
 
4.
Broudy, E., The Book of Looms, London, 1979.
 
5.
Bukowska-Gedigowa, J., Gediga, B., Wczesnośredniowieczny gród na Ostrówku w Opolu (The early medieval stronghold at Ostrówek in Opole), Wrocław, 1986.
 
6.
Capelle, T., Erkenntnismöglichkeiten ur- und frühgeschichtlicher Bewaffnungsformen. Zum Problem von Waffen aus organischem Material, Bonner Jahrbücher 182, 1982, 265–288.
 
7.
Christensen, A. E., Ancient boatbuilding – a provisional classification, (In) S. McGrail (ed.), Sources and Techniques in Boat Archaeology, B.A.R. Supplement 29, Oxford, 1977, 269–280.
 
8.
Crumlin-Pedersen, O., Skin or wood? A study of the origin of the Scandinavian plank-boat, (In) O. Hasslof (ed.), Ships and Shipyards Sailors and Fishermen, Copenhagen, 1972, 208–234.
 
9.
Dembińska, M., Podwińska, Z. (eds), Historia kultury materialnej Polski w zarysie (History of material culture of Poland: an outline), Vol. 1, Wrocław, 1978.
 
10.
Drescher, H., Drehbank und Drechslerei, (In) Reallexikon der Germanischen Altertumskunde, Bd. 6, Lief. 1/2, 1986, 154–171.
 
11.
Earwood, C., Radiocarbon dating of late prehistoric wooden vessels, Journal of Irish Archaeology 5, 1989, 37–44.
 
12.
Earwood, C., Domestic wooden artefacts from prehistoric and early historic periods in Britain and Ireland: their manufacture and use, unpublished PhD thesis, University of Exeter, 1990.
 
13.
Earwood, C., Two early historic bog butter containers, PSAS 121, 1991, 131–140.
 
14.
Earwood, C., Domestic Wooden Artefacts in Britain and Ireland from Neolithic to Viking times, Exeter, 1993.
 
15.
Evans, E. E., Irish Folkways, London, 1988.
 
16.
Frys, E., Iracka, A., Pokropek, M., Folk Art in Poland, Warszawa, 1988.
 
17.
van Gorp, P. J. M., Handspinnen van de Prehisstorie tot het Vleugelspinnewiel, Tilburg, 1984.
 
18.
Graham-Campbell, J., Viking Artefacts, London, 1980.
 
19.
Greenhill, B., Archaeology of the Boat, London, 1976.
 
20.
Hencken, H. O’N., Ballinderry crannog 2, Proceedings of the Royal Irish Academy 47C/1, 1942, 1–76.
 
21.
Hencken, H. O’N., Lagore crannog, „Proceedings of the Royal Irish Academy” 53C/1, 1950, 1–247.
 
22.
Herrman, J., Die Slawen in Deutschland, Berlin, 1985.
 
23.
Hoffman, M., The Warp Weighted Loom, Studia Norvegica 14, Oslo, 1964.
 
24.
Jakimowicz, R., Dawidgródek, Pińsk, 1939.
 
25.
Jeż-Jarecki, W., Primitive means and techniques of wood working in Polish folk culture, „Zeszyty Państwowego Muzeum Etnograficznego w Warszawie” VIII-IX, 1967/68, 1969.
 
26.
Kolchin, B. A. (ed.), Drevniaia Rus’. Gorod, zamok, selo (Old Time Rus. Town, Castle and Settlement), Moskva, 1985.
 
27.
Kolchin, B. A., Wooden artefacts from medieval Novgorod, B.A.R. Int. Series S495, Oxford, 1989.
 
28.
Lebedeva, N. I., Priadene i tkachestvo vostochnykh Slavian (Spinning and weaving among eastern Slavs), „Trudy Instituta etnografii” (Works of the Institute of Ethnography) XXXI, 1956.
 
29.
Leciejewicz, L., Słowianie zachodni (Western Slavs), Wrocław, 1989.
 
30.
Lucas, A. T., Archaeological acquisitions in the year 1957, „Journal of Royal Society of Antiquaries of Ireland” 88, 1958, 113–152.
 
31.
Lysenko, P. F., Raskopki gorodishcha drevnerusskogo David-Gorodka v 1967 godu (Excavations of the Old Russian hillfort in David-Gorodok in 1969) (In) V. D. Bud’ko, P. F. Lysenko, L. D. Pobol, M. M. Cherniavskii (eds), Drevnosti Belorussii (Byelorussian antiquities). Materialy konferentsii po arkheologii Belorussii i smezhnykh territorii (1966 g.), Minsk, 352–382, 1969.
 
32.
Łoźny, L., Ducal seat at Davidgrodek on the Horyn against the background of fortified settlements in western Byelorussia and Mazovian frontier (based on Polish research in 1937–38), (In) Tezisy dokladov pol’skoi delegatsii na Mezhdunarodnom Kongresse Slavianskoi Arkheologii, Kiev 1985, Warszawa, 1985, 183–191.
 
33.
Marciniak, J., Dawidgródek, wczesnośredniowieczne grodzisko nad Horyniem (Dawidgródek, the early medieval hillfort on the Horyń river), Sprawozdania z posiedzeń Komisji Naukowych PAN, Oddział w Krakowie XII/1, styczeń–czerwiec 1968, Kraków, 1969, 3–6.
 
34.
Morris, C., Aspects of Anglo-Saxon and Anglo-Scandinavian lathe turning, (In) S. McGrail (ed.), Woodworking Techniques before AD 1500, B.A.R. Int. Series 129, Oxford, 1982, 245–61.
 
35.
Myrdal, J., The plunge churn from Ireland to Tibet, (In) A. Fenton, J. Myrdal (eds), Food and Drink and Travelling Accessories, Edinburgh, 1988, 111–137.
 
36.
Ritchie, J., A keg of bog butter from Skye and its contents, PSAS 75, 1941, 5–22.
 
37.
Rulewicz, M., Wczesnośredniowieczne zabawki i przedmioty do gier z Pomorza Zachodniego (Early medieval toys and dice from western Pomerania), Materiały Zachodniopomorskie IV, 1958, 303–354.
 
38.
Rybina, E. A., Recent finds from Excavations in Novgorod, (In) The Archaeology of Novgorod, Russia, Monograph 13, Society for Medieval Archaeology, Lincoln, 1992, 160–192.
 
39.
Shtykhov, G. V., Drevnii Polotsk IX–XIII vv. (Ancient Polotsk 9th–13th centuries), Minsk, 1975.
 
40.
Stępień, W., Z badań nad czółnem drążonym w Polsce (Logboats in Poland), Nautologia 21, No.1/81, 1986, 60–71.
 
41.
Voronin, N. N., Drevnee Grodno (Ancient Grodno), Materialy i isssledovaniâ po arheologii SSSR 41, 1954.
 
42.
Wild, J. P., Textile Manufacture in the Northern Provinces, Cambridge, 1970.
 
43.
de Wilde, B., 20 Eeuwen vlas in vlaanderen, Tielt, 1984.
 
44.
Woźnicka, Z., Wyroby bednarskie i tokarskie średniowiecznego Międzyrzecza (From researches on medieval handicrafts at Międzyrzecz), Poznań, 1961.
 
45.
Zagorulskii, E. M., Vozniknovenie Minska (Origins of Minsk), Minsk, 1982.
 
ISSN:0043-5082
Journals System - logo
Scroll to top